У Мінску сёлета 15 бацькоў адноўленыя па рашэнні судоў у сваіх правах

У Мінгарвыканкаме падвялі вынікі дзеяння прэзідэнцкага дэкрэту № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях". За гэты перыяд на 200 дзяцей-сіротаў стала менш. 59% дзяцей вярнуліся з прытулкаў у родныя сем'і. 15 бацькоў па рашэнні судоў адноўленыя ў сваіх правах, паведамляе "Мінск-Навіны".

На цяперашні час у сталіцы налічваецца 3149 абавязаных асоб. За час дзеяння дэкрэту № 18 цалкам разлічыўся з дзяржавай 351 нядбайны бацька.