У Мінску, Віцебску і Магілёве пабіты рэкорд холаду зімы

Мінулая ноч была самай халоднай у Мінску, Віцебску і Магілёве. У гэтых трох гарадах быў пабіты рэкорд холаду зімы. У Мінску слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі амаль у 24 градусы ніжэй за нуль - самы нізкі паказчык за ўсю зіму.

Толькі аднаго градуса не хапіла, каб пабіць абсалютны рэкорд самай нізкай тэмпературы ў сталіцы на 22 лютага за ўсю гісторыю назіранняў.

Восем мінчукоў патрапілі ў лякарні з абмарожаннямі. А ў Віцебску і Магілёве былі перавышаныя рэкорды, якія трымаліся з 1936 году. У Віцебску было зафіксавана амаль 25 градусаў марозу, а ў Магілёве - 27 ніжэй за нуль. Такая тэмпература пратрымаецца да канца тыдня.


Фота — english.pravda.ru