У Мінску з 24 снежня можна будзе купіць елку, яе кошт дасягае 12 долараў

Ёлачныя рынкі адчыняцца ў Мінску з 24 снежня. Кошт зялёных прыгажуняў у залежнасці ад іх вышыні будзе вагацца ад 8 да 27 тысяч рублёў.  У сталіцы ў панядзелак адчыняцца больш за 90 гандлёвых кропак, дзе можна будзе набыць елку. Аднак ужо сёння імі гандлююць на агульнагарадскім кірмашы на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”