У Мінску з калодзежа цеплатрасы даставалі рабочага (фота)
45-гадоваму мужчыну стала кепска на глыбіні 3 метраў.
У Мінску ў чацвер ратавальнікі даставалі з калодзежа цеплатрасы на вуліцы Брыкета мантажніка. 45-гадоваму мужчыну, які на глыбіні трох метраў займаўся фарбавальнымі працамі, стала кепска.
Як інфармуе прэс-служба МНС, пацярпелага ратавальнікі дасталі з дапамогай пажарнай вяроўкі і перадалі медыкам. Яго шпіталізавалі. Папярэдні дыягназ — "атручванне парамі ацэтону".


Фота: МНС