У МНС Валынскай вобласці кажуць, што яны фосфару не баяцца
“Еўрарадыё” датэлефанавалася ў Луцк у Галоўнае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Валынскай вобласці Украіны, каб спраўдзіць праўдзівасць інфармацыі пра фосфарную хмару, якая, нібыта, рухаецца са Львоўшчыны ў бок Беларусі.
Яго кіраўнік Уладзімір Грушэўскі кажа, што ніякай хмары няма, а жніво ў шэрагу раёнаў Валыні не адмянялася:
“У нас узятыя пробы паветра. Паводле праведзеных лабараторных даследаванняў па ўсёй тэрыторыі вобласці перавышэння антыгідрыдаў фосфара няма!”
Паводле словаў Уладзіміра Грушэўскага, гэтыя афіцыйныя дадзеныя па Валынскай вобласці сёння былі зацверджаныя галоўным санітарным лекарам.