У пенсіянеркі замест “мабільніка” міліцыя знайшла патроны да “Макарава"
Патроны да пісталета Макарава знайшлі міліцыянты ў 60-гадовай жыхаркі Баранавічаў. Яна сама выклікала праваахоўнікаў, заявіўшы, што ў яе знік мабільны тэлефон.
Праваахоўнікі папрасілі дазволу на агляд кватэры, каб пераканацца, што “мабільніка” там няма. Гаспадыня пагадзілася. Тэлефона праваахоўнікі не знайшлі, але іх чакаў іншы сюрпрыз - пачак баявых патронаў да пісталета Макарава, а таксама 30 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці і 200 пачкаў цыгарэт з расійскімі акцызнымі маркамі.
Па словах пенсіянеркі, патроны тры гады таму набыў яе сын, які цяпер адбывае пакаранне за здзейсненае злачынства. Нечаканая “знаходка” дадасць да “заслуг” сына яшчэ адзін артыкул – “За незаконнае захоўванне боепрыпасаў”.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы