У Пінску празрыстыя скрыні будуць прынамсі на трох выбарчых участках
Некаторыя выбарчыя ўчасткі ў Пінску будуць абсталяваныя празрыстымі скрынямі для галасавання. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Як мінімум у трох гарадскіх ўстановах ёсць такія скрыні. Дарэчы зазначыць, што ўсё гэта навучальныя ўстановы - Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, Пінскі ліцэй будаўнікоў і Пінскі аграрна-тэхналагічны каледж.