У Пінску работнікам зробяць прышчэпкі ад грыпу за кошт прадпрыемстваў

За кастрычнік-лістапад пінскія медыкі павінны правесці імунізацыю насельніцтва. Бясплатныя прышчэпкі зробяць дзецям, людзям з хранічнымі захворваннямі і медработнікам. Кіраўнікам пінскіх заводаў і ўстановаў рэкамендавалі зрабіць прышчэпкі сваім супрацоўнікам за кошт прыбыткаў прадпрыемстваў. Каб знізіць негатыўныя наступствы эпідэміі грыпу, вакцынацыя павінна ахапіць больш за 20% насельніцтва Пінска.