У Пінску вывучаюць традыцыі палешукоў праз нямецкую мову

Ужо тры месяцы настаўнік з Нямеччыны Цім Хіндэльбранд стажыруецца ў пінскай гімназіі №2. У гэтай установе паглыблена вучаць нямецкую мову.  З ініцыятывы нямецкага госця вучні гімназіі паставілі тэатралізаваныя кампазіцыі на тэмы традыцыяў палешукоў. Абрады на Вялікдзень, Раство, Каляды, Радаўніцу прагучалі па-нямецку.

Натуральна, спачатку дзеці павінны былі даведацца пра гэтыя традцыі. Для гэтага шкаляры сустракаліся з краязнаўцамі, наведвалі музей. Атрымалася, што праз нямецкую мову маладыя пінчукі звярнуліся да сваіх каранёў.

Адзняты на відэа матарыял пакажуць у нямецкіх навучальных установах.