У Польшчы асудзілі 25-гадовага беларуса, які абразіў польскага памежніка
У Польшчы асудзілі 25-гадовага беларуса, які абразіў польскага памежніка. Здарэнне адбылося 9 студзеня ў пункце пропуску "Кузніца" на польска-беларускай мяжы. Як інфармуе прэс-служба Падляскага дэпартамента памежнай аховы, грамадзянін Беларусі паводзіў сябе фанабэрыста і гіперактыўна. Адзін з афіцэраў палічыў яго словы абразлівымі. Што менавіта сказаў мужчына, не паведамляецца. Таксама ён не выконваў рэкамендацыі памежнікаў у справе кантроля аўтамабільнага руху і памежнага кантролю. У выніку, яго затрымалі.
Суд прызнаў беларуса вінаватым у абразе дзяржаўнага службоўца падчас выканання ім службовых абавязкаў. Прысуд — чатыры месяцы пазбаўлення волі з адтэрміноўкай яго выканання на працягу выпрабоўчага тэрміну — 2 гады.
Фота: ria.ru