У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 5 градусаў цяпла
У пятніцу, 4 сакавіка, у Беларусі невялікія кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі ў асобных раёнах — снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да -7 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), удзень — ад -1 да +5 (у сталіцы — ад +1 да +3 градусаў).