У Рагачове ў збіцці члена ўчастковай камісіі падазраюць назіральнікаў
У Рагачове ў ноч пасля выбараў невядомыя збілі члена ўчастковай камісіі. У міліцыю на разбор 23 снежня выклікалі мясцовых дэмакратычных актывістаў, якія працавалі назіральнікамі. У палове трэцяй ночы пасля выбараў на вуліцы быў збіты двума невядомымі член участковай камісіі Леанід Белавусаў, паведаміў БелаПАН актывіст Партыі БНФ Ігар Зайцаў. "Пацярпелы, паводле слоў следчага, выказаў меркаванне, што яго збілі за тое, што ён быў членам участковай камісіі. А паколькі мы былі назіральнікамі на гэтым участку, то ў міліцыю выклікалі нас: мяне і прадпрымальніка Уладзіміра Тамковіча", распавёў актывіст.
Паводле слоў Зайцава, ён даў паказанні, што пасля падліку галасоў прыкладна ў 22.00 быў ужо дома і нікуды не выходзіў.
Тамковіч выкліканы ў міліцыю к 10 гадзінам 24 снежня.
Паводле слоў Зайцава, ён даў паказанні, што пасля падліку галасоў прыкладна ў 22.00 быў ужо дома і нікуды не выходзіў.
Тамковіч выкліканы ў міліцыю к 10 гадзінам 24 снежня.