У Старадарожскім раёне сябры зладзілі панажоўшчыну праз 80 тысяч рублёў

У Старадарожскім раёне сябры зладзілі панажоўшчыну праз 80 тысяч рублёў

Некалькі дзён таму ў вёсцы Кавалічы Старадарожскага раёна адбыўся інцыдэнт, у выніку якога ў рэанімацыю са шматлікімі пранікальнымі нажавымі раненнямі грудзей дастаўлены 22-гадовы мясцовы жыхар.

Паводле звестак УУС Мінскага аблвыканкама, па арыентоўцы былі затрыманыя чатыры мясцовыя жыхары. Папярэдне высветлена, што маладыя людзі распівалі алкагольныя напоі на вуліцы. Адзін з хлопцаў запатрабаваў у іншага вярнуць пазыку — 80 тысяч рублёў. Паміж прыяцелямі адбылася сварка, якая хутка перарасла ў бойку. У парыве злосці даўжнік дастаў нож і тройчы ўдарыў ім у грудзі крэдытора.

Убачыўшы, што справа прыняла небяспечны абарот, трое астатніх удзельнікаў інцыдэнту выклікалі машыну хуткай дапамогі.

Усе пяцёра — знаёмыя з дзяцінства, раней не прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Пацярпелы праапераваны, медыкі сцвярджаюць, што яму пашанцавала. Адзін з удараў закрануў артэрыю, і калі б хуткая не прыехала своечасова, маладога чалавека выратаваць не атрымалася б.

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Галоўнае фота: 1ul.ru

У Старадарожскім раёне сябры зладзілі панажоўшчыну праз 80 тысяч рублёў
Фота: uvd-mo.gov.by