У сутарэнні ў Пецярбургу, дзе жылі беларускія рабочыя, грымнуў выбух

Выбух грымнуў у сутарэнні дома на вуліцы Карнеева ў Пецярбургу, дзе жылі беларускія рабочыя.  Трое з іх апынуліся ў гарадскіх бальніцах: 40-гадовы мужчына ў крайне цяжкім стане, 27-гадовы – у цяжкім стане і 37-гадовы – у стане сярэдняй цяжкасці.

Высветлілася, што беларусы жылі там каля двух тыдняў. Адначасова яны працавалі на замене стаякоў у гэтым жа доме. Замоўцам работ было дзяржаўнае жыллёвае агенцтва, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на сайт “Фонтанка.ру”.