У святочных набажэнствах у Беларусі прынялі ўдзел амаль 1 млн чалавек

Амаль 1 мільён чалавек прынялі ўдзел у велікодных набажэнствах у праваслаўных храмах нашай краіны 18-19 красавіка. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
У Мінскай вобласці храмы наведалі каля 50 тысяч чалавек, а ў Мінску — больш за 75 тысяч чалавек. МУС адзначае, што ў святы ў Беларусі было здзейснена менш злачынстваў і правапарушэнняў, чым у звычайныя дні, паведамляе БелаПАН.