У Ваўкавыску ў жылым доме выбухнуў ацяпляльны кацёл, ахвяраў няма
Ацяпляльны кацёл выбухнуў у жылым доме ў Ваўкавыску. На шчасце, у гэты момант нікога з трох жыхароў на месцы не было. Спецыялісты кажуць, што выбух прагрымеў з-за таго, што гаспадары
забыліся адкрыць кран, праз які вада паступае ў батарэі, і ціск рэзка
падвысіўся. У выніку з вокнаў павыляталі шыбы, з петляў - дзверы, а сам
дом пакасіўся. Цяпер у ім працягваюць жыць людзі.