У Віцебскім раёне ўжо трэція суткі шукаюць зніклага школьніка

Вучня шостага класа выхоўвае бабуля. Яна папрасіла яго забраць пасылку, дала хлопчыку свой пашпарт і пластыкавую  банкаўскую картку для аплаты паштовых паслугаў. Пасылку школьнік атрымаў, але больш яго ніхто не бачыў.



БЕЛТА адзначае, што ў школе хлопчыка характарызуюць станоўча, у яго не было там канфліктаў, як і дома. Пошукі ў Кастрычніцкім пакуль не далі выніку, іх вядуць і ў наваколлі.
 

Фота — bymedia.net