У Віцебску адкрыўся міжнародны турнір па пляжным футболе

У Віцебску 20 жніўня адкрыўся міжнародны турнір па пляжным футболе “Кубак сяброўства — 2010”, паведамляе БелаПАН. У ім бяруць удзел зборныя Беларусі, Літвы, Латвіі, Малдовы і каманда Калінінградскай вобласці Расіі. Турнір праходзіць на першым у Беларусі спецыяльна абсталяваным стадыёне для пляжнага футболу. Яго нядаўна адкрылі ў цэнтральнай частцы Віцебску ў спецыяльнай зоне адпачынку на абалоне ракі Віцьба. Поле спартовага аб’екта, згодна з правіламі пляжнага футболе, мае памер 28 на 37 метраў. Глядацкія трыбуны могуць змясціць 450 чалавек.