У Віцебску з-за мёртвай лісіцы абвешчаны двухмесячны карантын
Два месяцы будуць доўжыцца ў Віцебску карантынныя мерапрыемствы. Прычынай такіх захадаў стала знаходка каля аднае з лякарняў мёртвай лісіцы. Даследваўшы парэшткі жывёліны, спецыялісты вызначылі, што яна хварэла на шаленства. Цяпер на тэрыторыі раёна праводзяцца адпаведныя мерапрыемствы: ветэрынары абыходзяць двары і выяўляюць хатніх жывёлін, якім патрэбныя прышчэпкі ад шаленства. Мясцовае тэлебачанне заклікае ўсіх, хто меў кантакт з лісіцай, звярнуцца да медыкаў.