У Віцебску злавілі “мастака”, які падрабляў бальнічныя
Прагульшчыкі, што карысталіся паслугамі жыхара Віцебску, за 5 гадоў падманулі дзяржаву не менш як на 35 мільёнаў рублёў. Мужчына, які мае мастацкую адукацыю, але з-за п’янства вымушаны быў працаваць на будоўлі, вырашыў падзарабіць, падрабляючы лісткі непрацаздольнасці. Спачатку паспрабаваў зрабіць гэта для сябе і сваёй грамадзянскай жонкі. Потым паставіў вытворчасць “на паток”. За пяць гадоў яго паслугамі скарысталіся паўтара дзясятка чалавек, амаль усе — не па адным разе. Так, адзін з “кліентаў” за чатыры гады працы схадзіў на бальнічны больш за 20 разоў.
Пры ператрусе у “мастака” знайшлі каля 200 падробных штампаў медыцычных установаў і пячатак з прозвішчамі дактароў. Зараз яго справу перадалі ў суд. А тыя, хто хадзіў на ліпавыя бальнічныя, выплочваюць дзяржаве незаконна атрыманыя грошы.