“У Вялікім тэатры мяне ўразіла дуля. Такога я больш нідзе не бачыла!”
Чаму беларускі балет баіцца эксперыментаў, з-за чаго наш глядач не любіць авангарду, а аддае перавагу памяркоўнаму наватарству, куды з’язджаюць артысты і што чакае наш балет у будучыні? Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё разважала мастацтвазнаўца Святлана Ўланоўская. Ці ёсць у нас новыя плыні, новыя тэндэнцыі ў беларускім балеце? Бо, калі кажаш “беларускі балет”, недасведчаны чалавек адразу ўяўляе наш тэатр Оперы і Балету, куды ходзяць жанчыны сталага ўзросту з высокімі прычоскамі… Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, і ці ёсць у нас штосьці сучаснае ў беларускім балеце і харэаграфіі?
Святлана Ўланоўская: Што тычыцца менавіта беларускага балету, то пра сучаснасць тут казаць можна толькі ўмоўна, бо дагэтуль сучасныя пастаноўкі ў нас вызначаюцца балетамі Валянціна Елізар’ева, які ўжо не кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета.
Насамрэч, яго пастаноўкі – лепшыя ў рэпертуары тэатра, але гэта не азначае, што не існуе іншай харэаграфіі. Стыль вялікага акадэмічнага балета – гэта адзін з накірункаў сучаснага акадэмічнага танца. Ёсць яшчэ маса ўсяго цікавага, чаго на нашай сцэне не робіцца. Гэта ўжо стала гісторыяй, але на нашай сцэне дагэтуль падобных пастановак няма.
Наша сцэна, напэўна, адзіная сярод усіх сцэн Вялікіх тэатраў на постсавецкай прасторы, дзе няма малой эксперыментальнай сцэны для пастановак неакадэмічнага фармату. Да гэтага прыйшлі ўжо ўсе вялікія тэатры былога Саюза, у тым ліку Вялікі тэатр у Маскве, у Марыінскім тэатры падобная сцэна ёсць… У нас жа пакуль унікальная сітуацыя.
Тым не менш у Валянціна Елізар’ева ёсць вучні: у 1994-м годзе ён стварыў аддзяленне харэаграфіі пры Акадэміі музыкі і зрабіў туды набор менавіта балетмайстраў-пастаноўшчыкаў.
І вось гэты выпуск быў даволі яскравы: і Раду Паклітару, якога цяпер зрабілі нацыянальным набыткам Украіны, у яго там свой тэатр “Кіеў Мадэрн Балет”, тэатр еўрапейскага ўзроўню.
У нас нават гэтыя адзінкі харэографаў затрымаліся толькі на некалькі гадоў, і, на жаль, больш іх пастаноўкі ўбачыць немагчыма. Тыя ж пастаноўкі Наталлі Фурман і Раду Паклітару, якія былі зробленыя на сцэне нашага тэатра, цяпер знятыя з рэпертуару.
Таму, што тычыцца сталічнага гледача, у плане сучаснай харэаграфіі ён вельмі абдзелены, ён гэтага не бачыць.
Адзінае, апошнія два гады вельмі актыўна паказвае свае пастаноўкі танц-тэатр “Дошкі” ― тэатр сучаснай харэаграфіі, які ўзнік 5 гадоў таму. Дзякуючы ім ніша адсутнасці сучаснага танца запаўняецца. Да гэтага сталічны глядач нават не быў гатовы да ўспрыняцца падобных спектакляў.
Я памятаю, некалькі гадоў таму прыехаў легендарны тэатр “Правінцыйныя танцы” Баганавай з Екацерынбургу – яны з’ехалі і паказ быў адменены, бо не купілі квіткоў. Прыязджаў два разы Панфілаў, таксама першапраходзец у галіне расійскага сучаснага танца, таксама два разы адмянілі пастаноўкі, глядач проста не купіў квіткоў, таму што ён не ведае, хто гэта ўвогуле такія, хаця гэта аўтарытэты з легендарным статусам.
У чым, у такім разе, галоўная праблема? Вы кажаце, што таленавітыя людзі ёсць… Гэта глядач не гатовы да чагосьці новага? Ці праблема ў тым, што якасныя новыя сучасныя творы не дапускаюць да пастаноўкі?
Я думаю, у першую чаргу гэта мастацкая палітыка і мастацкія прыярытэты менавіта тых людзей, якія займаюцца рэпертуарам, кіраўніцтвам тэатра, і ў цэлым – мастацкія прыярытэты ў культуры.
У нас у Беларусі праводзіцца першы ў гісторыі ўсёй постсавецкай культуры міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, якому ўжо больш за 20 гадоў – пра яго цудоўна ведаюць у Расіі, пра яго цудоўна ведаюць у Еўропе, Польшчы, дзе заўгодна…
Але пра яго мала ведаюць у Беларусі. Хаця гэта ўжо легендарны, аўтарытэтны тэатр. І я, як крытык і журналіст, бываю на розных фестывалях, у тым ліку ў Маскве – гэта адзін з самых лепшых фестываляў, дзе мне ўвогуле даводзілася бываць.
Гэта прызнаюць і ўсе крытыкі, і тыя, хто прыязджае на гэты фестываль у якасці ўдзельнікаў. Затое ўсе ведаюць, што ў Віцебску “Славянскі Базар”.
Сёлета ў нас праводзіўся фестываль “Зорка ўзышла над Беларуссю”. І там была асобная намінацыя – “сучасны танец”. Я вельмі ўзрадавалася, думаю – “Няўжо? Сучасны танец?!” Але мае песімістычныя перасцярогі пацвердзіліся, таму што тое, як пазіцыянаваўся там сучасны танец – гэта быў эстрадны танец, клубны, брэйк-данс…
Але тое, што тычыцца сучаснага танца, тое, што можна пабачыць у Віцебску, тое, што цяпер называецца “Contemporary Dance” ― былі толькі 2-3 калектывы.
Дзе ў нас акрамя фестывалю ў Віцебску можна паглядзець сучасную харэаграфію? Бо тое, што паказваюць на галоўнай сцэне тэатра Оперы і Балета наўрад ці можна назваць сучаснай харэаграфіяй…
Тое, што тычыцца менавіта нашага рэпертуару, то так. Але ў тэатры Оперы і Балета цяпер адбываюцца пазітыўныя змены, пачалі запрашаць гастралёраў – тое, што пры Валянціне Мікалаевічы па нейкіх прычынах здаралася вельмі рэдка.
Цяпер новае кіраўніцтва стала запрашаць гастрольныя калектывы вельмі добрага ўзроўню. Апошні калектыў, які быў у нас на гастролях у пачатку ліпеня, – грузінскі балет, які ўзначальвае легендарная балерына, экс-прыма Вялікага тэатра Ніна Ананіашвілі. На нашай сцэне ўвогуле ўпершыню была паказана харэаграфія такога ўзроўню. З Нінай Ананіашвілі збіраюцца супрацоўнічаць, яна прыедзе яшчэ восенню.
Да гэтага ў нас гастраляваў ізраільскі балет. Восенню быў Андрыс Ліепа з пастаноўкамі Дзягілеўскай эпохі. Гэта вялізны плюс, тое, што пачалі прыязджаць іншыя калектывы, тое што тэатр супрацоўнічае.
То бок за апошнія некалькі гадоў пазітыўныя змены пачалі адбывацца?
Так, вядома. А тое, што тычыцца сучаснай харэаграфіі, то так – гэта Віцебск, там можна пабачыць сваю харэаграфію, харэаграфію краін СНД і замежную.
А калі гэта не фестываль… На працягу года, дзе можна паглядзець?
Толькі ў абласных цэнтрах, у Гродне, дзе ёсць група сучаснай харэаграфіі “Тад”, на жаль, у сталіцу яны не прыязджаюць, таму што залы не будуць акупляцца. У Мінску – гэта група сучаснай харэаграфіі “Дошкі” і яшчэ ансамбль кафедры харэаграфіі БДУ культуры і мастацтваў – універсальны калектыў, яны танцуюць і народна-сцэнічную харэаграфію, і так званы фольк-мадэрн, і сучасную харэаграфію.
Адной з праблем вы назвалі тое, што няма малых эксперыментальных сцэн. Я так разумею, што гэта ўвогуле хвароба беларускага тэатра? Кіраўнік лялечнага тэатра Аляксей Ляляўскі таксама згадваў такую праблему…
Магчыма – гэта якасць нашай ментальнасці. Беларусам па сваім менталітэце складана даверыцца эксперыменту, авангарду і г.д. У нас людзі больш любяць памяркоўнае наватарства.
Ці ёсць у нас добрая балетная школа: у нас вучаць харэографаў-пастаноўшчыкаў, або толькі харэографаў-выканаўцаў?
Ну, вось я называла аддзяленне харэаграфіі пры Акадэміі музыкі, адкрытае Валянцінам Мікалаевічам Елізар’евым у 1994-м годзе – там першапачаткова ён набраў харэографаў-балетмайстраў.
Сёлета там выпускаліся балетмайстры-рэпетытары – тыя, хто не ставіць, а проста развучвае партыі і працуюць з калектывам у якасці выкладчыкаў. Сёлета, я ведаю, там робяць набор, дзе будуць балетмайстры-пастаноўшчыкі разам з рэпетытарамі.
А тое, што тычыцца харэаграфічнай адукацыі, то, натуральна, што прафесійная – гэта харэаграфічны каледж, які дае адукацыю вельмі высокага ўзроўню. Доказ таму – нашы артысты танцуюць у вельмі аўтарытэтных тэатрах свету.
Напрыклад, артыст, якога называюць новым Барышнікавым – Іван Васільеў, які не так даўно закончыў каледж, і яго адразу ўзялі ў Вялікі Тэатр у якасці саліста, а сёлета, я ведаю, яго зрабілі прэм’ерам – то бок, ён мінуў кардэбалет, адразу стаў салістам.
Таксама Кацярына Алейнік, якая танцуе ў нашым тэатры, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, нядаўна ў амерыканскім горадзе Джэксане на аўтарытэтным конкурсе яна стала дыпламанткай.
У адной з лепшых труп свету, дзе танцоўшчыкі выконваюць найскладанейшыя партыі – гэта трупа Барыса Эйфмана з Санкт-Пецярбургу, там таксама ёсць нашы артысты. У Марыінскім тэатры шмат нашых артыстаў…
А што тычыцца падрыхтоўкі ў сферы сучаснага танца, не акадэмічнага балета?
Гэта Ўніверсітэт культуры. Выпускнікам народна-сцэнічнага аддзялення даюць вельмі добрую падрыхтоўку ў сферы сучаснага танца. Таксама студыі пры нашых калектывах сучаснага танца – і пры калектыве “Дошкі”, і Дзмітрыя Куракулава ў Гродне. Але такіх школ няшмат. У асноўным, у нас папулярызуецца эстрадны танец.
Але ж Беларусь сама невялікая і, магчыма, гэтых школ і хапала б, калі б тое, што людзі робяць пасля гэтых школ было запатрабаваным?
Так, калі б гэта было запатрабаваным. У нас таксама яшчэ адна ўнікальная сітуацыя – практычна ва ўсіх буйных краінах постсавецкай прасторы ў ВНУ культуры ёсць спецыялізацыя і аддзяленне “сучасны танец”. У нас падобнага аддзялення няма, і, у прынцыпе, яго адкрываць немэтазгодна, бо і выкладаць няма каму, і выпускнікі не будуць працаўладкаваныя.
Фестывалі – гэта добра, але збольшага туды ходзяць усё ж такі аматары, якія сочаць за тым, што адбываецца ў танцы… Хочацца, каб такія рэчы адбываліся штодзённа, каб мог пайсці і просты незаангажаваны чалавек.
Так, зразумела. Многія нашы сучасныя харэографы жывуць ад Віцебскага фестывалю да Віцебскага фестывалю, таму што больш ім паказваць свае працы няма дзе.
І ў цэлым, у нас няма інфармацыі. Цяпер інфармацыйнае грамадства і людзі вельмі рэагуюць на рэкламу. У нас пра такія падзеі інфармацыя не паступае. Выключэнне – Віцебск. Гэта ўнікальны горад, там людзі любяць сучасны танец. Апроч фестывалю туды прыязджае тая ж трупа Панфілава і заўсёды збірае аншлагі. Там глядач выхаваны – самім горадам, яго культурай, фестывалем. У Мінску іншая сітуацыя.
Чаму ў Мінску мала рэкламы такіх падзей?
Напэўна таму, што ў сталіцы іншыя прыярытэты. Цяпер у філармоніі быў унікальны фестываль “Ноч музыкі”, падобных фестываляў у нас ніколі не было, і ён як раз не папсовы.
І нават гэты фестываль паказаў, што нягледзячы на тое, што ў нас нібыта заўсёды недахоп сучаснага авангарднага мастацтва – глядач да гэтага негатовы. Таму што гледачы, якія з задавальненнем слухалі і крычалі “Брава!”, калі выконваўся Моцарт і Чайкоўскі, літаральна за лічаныя хвіліны ператварыліся ў хамаў, калі пачалі гучаць амерыканскія мінімалісты. Пры тым, што большасць з прысутных там, я думаю, былі музыканты.
Трэба неяк выхоўваць гледача. А як гэта рабіць?
Калі і далей падобныя акцыі будуць разавымі, вось раптам – фестываль… Калі гэта будзе раз на пяць гадоў, то, натуральна, у гледача будзе кожны раз такая рэакцыя.
Адна з апошніх прэм’ер нашага балетнага тэатра – “Папялушка” у пастаноўцы маскоўскага харэографа Юрыя Пузакова. Па-першае, тэатр – пасля рамонту, там які спектакль не пакажы, людзі туды ідуць, там аншлагі, а калі ўжо раптам прыязджае маскоўскі харэограф! Масква ж для нас наперадзе ўсёй планеты. Але іншая справа – якая там якасць?
Сам сюжэт нібыта сучасны, але балетмайстар карыстаецца настолькі архаічнымі сродкамі, якія ў наш час успрымаюцца як абсалютная недарэчнасць і непрафесіяналізм... Абсалютная няўзгодненасць з харэаграфіяй музыкі, і ў цэлым, цяжка сказаць, што гэта харэаграфія, таму што нагадвае чаргаванне балетных экзерсісаў – тое, што робяць звычайна на рэпетыцыях у балетнай зале. Абсалютна бязлікая, нецікавая харэаграфія.
Адзінае, што мяне вельмі ўразіла – у балеце я такога ніколі не бачыла. Там вельмі шмат жэстыкуляцыі, у кульмінацыі Папялушка пачынае размахваць вялізнымі прасамі, і ты пачынаеш разумець, што аказваецца, справа не ў мары, не ў імкненні да ідэалу, а проста ў “бытавухе”, якая дастала. Там ёсць маса экспрэсіўных цудоўных жэстаў, адзін з якіх – гэта… дуля.
Менавіта дулю паказвае мачыха ў адказ на жаданне Папялушкі пайсці на бал. Але дулі я не бачыла нідзе – ні ў сучаснай пастаноўцы, ні ў класічнай. Такі аўтарскі неалагізм, ён мяне настолькі ўразіў! Спачатку я падумала, што я не разгледзела, памылілася, але апынулася, што не – дуля.
Але ж глядач на ўсё гэта ёсць – ходзяць людзі?
Так. Па-першае – гэта аўтарытэт самога тэатра. І тая гісторыя, якую напрацаваў Елізар’еў сваімі цудоўнымі, наватарскімі пастаноўкамі для свайго часу. Людзі ўжо ходзяць на легенду, яны ведаюць, што калі гэта наш Вялікі тэатр, то гэта цудоўныя пастаноўкі высокага ўзроўню, плюс яшчэ харэограф з Масквы – чаму б не схадзіць на “Папялушку”? Залі збіраюцца.
Але ёсць такое меркаванне, што гэта не надоўга, і хутка гэта хваля пройдзе, людзі находзяцца-наглядзяцца, цікавасць сваю задаволяць і больш хадзіць не будуць…
Калі рэпертуарная палітыка не зменіцца, то так яно і будзе. Калі не пачнуць рабіць пастаноўкі не ўзроўню “Папялушкі”, а іншага ўзроўню, якія раскрыюць новыя дараванні, дазволяць лепш асвоіць сучасны танец, раскрыюць па-новаму нашых артыстаў і стануць новым узроўнем беларускага балету ў цэлым…
Што найлепшае ў беларускім балеце? Харэаграфія? Артысты балета? Рэжысура? І ў чым, наадварот, самая вялікая праблема?
У нас вельмі добрая выканаўчая школа, цудоўныя артысты, але самая вялікая праблема ў тым, што няма новага. Артыстам далей няма на чым расці. Цяперашняе пакаленне, якое прыходзіць, атрымоўвае пераходзячыя ролі ад тых пастаноўшчыкаў і артыстаў, на кім гэтыя ролі ствараліся. Але ж артысты растуць менавіта на новых ролях, калі балет нараджаецца разам з імі, дзякуючы ім, з улікам іх індывідуальнасці, калі партыя максімальна раскрывае іх талент. А цяперашнія артысты атрымоўваюць тыя ролі, якія ставіліся на іншых. Таму, яны засвойваюць напрацаваны матэрыял, а спецыяльна для іх нічога не ствараецца.
Ці ёсць такое паняцце, як беларускі нацыянальны балет? Вось мы кажам пра балет, які ёсць у Беларусі, але ці можна яго назваць нацыянальным?
Я не лічу, што беларускі нацыянальны балет – гэта спецыфічны балет, які павінен быць пастаўлены беларускім харэографам, на беларускую музыку, па лібрэта беларускага пісьменніка… Тыя пастаноўкі, якія ствараюцца ў нас, харэографам, які працуе тут, яны становяцца агульнанацыянальным набыткам, неабавязкова для гэтага звяртацца да творчасці беларускіх аўтараў на ўсіх узроўнях пастаноўкі.
Многія балеты Валянціна Мікалаевіча Елізар’ева не на беларускую музыку, але тым не менш – гэта нацыянальны беларускі балет, які вызначае сёння ўзровень нашага беларускага балетнага тэатру.
Увогуле, з таго, што вы расказвалі, склалася такое ўражанне, што ў прынцыпе, усё ў нас добра, самае галоўнае – у нас ёсць таленты. Але выніку чамусьці няма… Што нас чакае ў бліжэйшай будучыні? Ці з’явіцца нарэшце гэты вынік?
Цяжка сказаць, паколькі будучыня – гэта новыя імёны. Імёны яскравых, таленавітых, адораных харэографаў. У многім гэта залежыць ад мастацкай палітыкі і ў цэлым краіны, і натуральна – тэатра. Пакуль што ў нас сітуацыя без часу. Ніякіх яскравых падзей у бліжэйшай будучыні пакуль што не чакаецца, усё вельмі туманна. Балетная трупа ў нас дагэтуль без мастацкага кіраўніка, я маю на ўвазе балетмайстра-пастаноўшчыка.
У нас ён проста не прызначаны, ці ўвогуле няма такога чалавека?
Атрымалася так, што на дадзены момант нават не аказалася такога чалавека. Раду Паклітару з’ехаў, новых балетмайстраў няма, а кагосьці запрашаць з Расіі? Дык цяпер ва ўсім свеце праблема адсутнасці яскравых балетмайстраў-рэжысёраў.
У Вялікім тэатры ў Маскве, калі дзесьці 4 гады таму прызначылі мастацкім кіраўніком Аляксея Ратманскага, за гэтыя гады ён зрабіў практычна немагчымае. Пры ім адкрылі новую эксперыментальную сцэну, ён абнавіў рэпертуар, стаў запрашаць еўрапейскіх балетмайстраў… І ў Вялікім тэатры ў Расіі з’явіўся сучасны рэпертуар, нягледзячы на тое, што гэта цытадэль акадэмічнага балету. Па-новаму адкрыліся выканаўцы, з’явіліся маладыя артысты, якім цікава танцаваць падобную харэаграфію. За 4 гады там трупа выйшла на абсалютна новы ўзровень. Хацелася б, каб і ў нас з’явіўся такі Аляксей Ратманскі.
Тут усё залежыць ад лідара, а лідара пакуль няма. У нас ёсць дырэктар тэатра, галоўны балетмайстар, але лідара – харэографа балетмайстара-практыка – няма. А без гэтага казаць пра нейкую будучыню складана. Яна можа пашырацца колькасна, але якаснага скачку без таленавітай асобы не будзе.

“У Вялікім тэатры мяне ўразіла дуля – такога я больш нідзе не бачыла”