У выніку крушэння траўлера ў Ахоцкім моры загінулі 56 чалавек

Колькасць загінулых падчас крушэння ў Ахоцкім моры расійскага рыбалавецкага траўлера "Далёкі Усход" дасягнула 56 чалавек (сярод іх — капітан і старэйшы памочнік капітана). 13 чалавек лічацца зніклымі без вестак, іх працягваюць шукаць.

Здарэнне адбылося ўначы ў 300 км ад Магадана. Мяркуецца, што прычынай крушэння траўлера магло быць парушэнне ўстойлівасці судна: не было баласту, а на борт прынялі каля 80 тон грузу. У выніку, траўлер перакуліўся і за паўгадзіны патануў, інфармуе ВВС.
 

Нагадаем, на борце траўлера знаходзіліся 132 чалавекі. Стан 7 чалавек з ліку выратаваных ацэньваецца як цяжкі, адзначае РІА "Новости".

Фота: AFP