Удзельніцы Spice Girls атрымалі па $20.000.000
Уз’яднанне гурта Spice Girls і грошы, атрыманыя ўдзельніцамі калектыву за сваё сумеснае вяртанне, стала самай папулярнай тэмай замежных СМІ. Паводле InterMedia, дзяўчаты збіраюцца даць 28 чэрвеня
прэс-канферэнцыю, дзе паведамяць свае «планы на будучыню». Тым не менш
брытанскія таблоіды сцвярджаюць, што кожная з “пярчынак” ужо атрымала
па $20.000.000, і гэта толькі каб калектыў уз’яднаўся.
Дадам, што пакуль Spice Girls плануюць рушыць у сусветны гастрольны тур, падчас якога адыграць 24 канцэрты. А ў канцы года Virgin Records выдадуць складанку лепшых хітоў Spice Girls, куды трапяць і два новыя трэкі.
Што датычыцца выступаў, то дзяўчаты збіраюцца выконваць як старыя хіты, так і новыя кампазіцыі плюс сольныя песні кожнай «пярчынкі». Напрыклад, Мэл Сі збіраецца прадставіць сваю «Never Be The Same Again», а Джэры Холіўэл - «Look At Me». Іншыя ўдзельніцы калектыву пакуль яшчэ не вызначыліся з кампазіцыяй.
Фота: www.stuff.co.nz