Удзельнікі акцыі "З табурэткай да акіяну" правялі фестываль пад Рэчыцай
Фестываль правялі ў Рэчыцкім раёне ўдзельнікі міжнароднага руху "З табурэткай да акіяну". У яго рамках былі прадстаўленыя выставы творчых працаў, прайшлі канцэрты і фаер-шоў.
Агулам у Беларусь прыехалі больш за 50 удзельнікаў руху з Расіі, Украіны і Літвы. Традыцыйна яны дабіраліся аўтаспынам, з табурэткамі ў руках. Была прадстаўленая і беларуская каманда, якую ачольвае гомельскі фатограф Кірыл Краўцоў.
На фестывалі было абмеркаванае фінальнае падарожжа праекту — да Ціхага акіяну. У сакавіку 2010 года 5 камандаў, якія прадстаўляюць Беларусь, Украіну, Расію, Фінляндыю і "Шэнген" (Літва, Францыя), рушаць да Ціхага акіяну праз тры кантыненты. Мяркуецца, што падарожжа працягнецца адзін год.
Як паведамляе БелаПАН, арганізатары акцыі тлумачаць мэту акцыі не толькі дасягненнем узбярэжжа акіяну, але і культурным абменам.