Уладзімір Арлоў намінаваны на прэмію "Еўрапейскі паэт свабоды"
На прэмію "Еўрапейскі паэт свабоды" намінаваны беларускі пісьменнік і паэт Уладзімір Арлоў. Пра гэта паведамляе польская "Gazeta Wyborcza". Намінанты на новую літаратурную ўзнагароду былі абвешчаныя 16 траўня.
Сярод іх — прадстаўнікі Кіпру, Сербіі, Славаччыны, Славеніі, Швецыі,
Францыі. Беларусь прадставіць кніга вершаў Уладзіміра Арлова "Паром
праз Ла‑Манш".
Узнагароду ў 100 тысяч злотых (каля 30.000 еўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск. У ім і абвесцяць імя пераможцы падчас міжнароднага літаратурнага фестывалю ў 2010 годзе.
Наша ніва
Узнагароду ў 100 тысяч злотых (каля 30.000 еўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск. У ім і абвесцяць імя пераможцы падчас міжнароднага літаратурнага фестывалю ў 2010 годзе.
Наша ніва