Упершыню ў Беларусі выйдзе серыя паштовак, прысвечаная БНР (фота)

Гродзенскія краязнаўцы разам з прадстаўнікамі руху “За свабоду” рыхтуюць да выдання серыю з 12-ці паштовак “Гародня – другая сталіца БНР”.
Дагэтуль у Беларусі не друкаваліся выявы ўраду Народнай рэспублікі, які падчас нямецкай акупацыі Мінска ў 1918-м годзе пераехаў у Гродна.

На паштоўках выяўлены будынак, дзе працаваў урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам, будынак былога Архірэйскага палаца, дзе ў той час знаходзілася беларуская вайсковая камендатура, і іншыя месцы і асобы, звязаныя з дзейнасцю кіраўніцтва БНР.

Паштоўкі павінны з’явіцца да 25 сакавіка 2008, калі будзе святкавацца 80-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.







Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна