Ужо 10 прэтэндэнтаў набралі больш за 100 тысяч подпісаў

Больш за 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, сабралі ўжо дзесяць прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
26 кастрычніка пра сабраныя 100 тысяч подпісаў паведаміў індывідуальны прадпрымальнік з Віцебску Ўладзімір Правальскі, інфармуе БелаПАН.

25 кастрычніка аналагічныя заявы зрабілі Алесь Міхалевіч, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус.

Раней неабходную колькасць подпісаў сабралі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава, Віктара Цярэшчанкі.

Ініцыятыўная група Віталя Рымашэўскага сабрала больш за 93 тысячы подпісаў.