Ва Ўкраіне і 20 краінах свету пройдзе акцыя памяці ахвяраў Галадамору

Акцыя "Не дамо патушыць свечку памяці", прысвечаная Галадамору 1930-х гадоў, 19 чэрвеня пачнецца каля мемарыяла ахвярам Галадамору ў Кіеве. Акрамя таго, аналагічная акцыя пройдзе ў 20 краінах свету, паведамляе сайт interfax.ru. Як адзначыў генсек Сусветнага кангрэсу ўкраінцаў Стэфан Раманіў, акцыя мусіць дапамагчы звярнуць увагу ва Ўкраіне і за яе межамі, што "пытанне Галадамора яшчэ не спынена, што гэта справа яшчэ не завершаная".