Вадзіцель, уцякаючы ад ДАІ, збіў 9-гадовую дзяўчынку
У Мінску 10 снежня 39-гадовы вадзіцель "Жыгулёў" на вуліцы Якуба Коласа збіў на нерэгулюемым пешаходным пераходзе 9-гадовую дзяўчынку.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, вадзіцель убачыў супрацоўніка ДАІ, які пры дапамозе жазла запатрабаваў спыніцца. Мужчына вырашыў не падпарадкоўвацца, бо кіраваў машынай без права на кіраванне транспартным сродкам. Ён павялічыў хуткасць. Пад'язджаючы да нерэгулюемага пешаходнага пераходу, учыніў наезд на дзяўчынку. Спалохаўшыся адказнасці, аб'ехаў яе і прадоўжыў рух. У гэты момант яго ужо пераследаваў экіпаж ДАІ. Вадзіцель паспрабаваў схавацца на вуліцы Славінскага, але быў затрыманы. У выніку ДТЗ дзяўчынцы прычыненыя ўдары пярэдняй брушной сценкі, удары правага сцягна, паведамляе БелаПАН.
Усяго за мінулыя выхадныя ў Мінску зарэгістравана 188 дарожна-транспартных здарэнняў, чатыры ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі атрымалі траўмы, адзін — загінуў.