Варонежцава патрабуе ад міліцыі вярнуць асабістыя рэчы і грошы праз суд
Цэнтральны суд Гомеля 25 жніўня распачне разгляд пазову Ларысы Варонежцавай да гомельскіх міліцыянтаў, паведамляе Радыё Свабода. Жонка грамадскага актывіста і палітыка Юрыя Варонежцава патрабуе, каб міліцэйскае ўпраўленне вярнула ёй і дзецям асабістыя рэчы і амаль 5000 долараў. Іх забралі падчас ператрусу, які адбыўся 18 траўня ў кватэры Юрыя Варонежцава, як і ў дзясяткаў іншых актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!".
У Гомелі супрацоўнікі ўправы дазнання не тлумачылі, што шукаюць – забіралі камп'ютары, тэлефоны, відэакамэры, відэакасеты і нават дыскі з запісам групы Rammstein. Асабістыя рэчы і грошы, якія не маюць ніякага дачыненьня да кампаніі “Гавары праўду!” Ларыса Варонежцава і хоча забраць праз суд.