Вазняк: Першае паседжанне Мінскай выбарчай камісіі прайшло спакойна
29 студзеня прайшло першае паседжанне Мінскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Як паведаміў Еўрарадыё сябра камісіі, прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Вазняк, на паседжанні вырашаліся арганізацыйныя пытанні. Было абранае кіраўніцтва камісіі, зацверджаныя граніцы выбарчых акруг. Па словах Вазняка, першае паседжанне прайшло без спрэчак і рознагалоссяў.
Вазняк: Пакуль усё прыстойна, ніякіх праблемаў... Але ж і ніякіх канфліктных пытанняў пакуль няма. Іншая рэч, калі пойдзе рэгістрацыя кандыдатаў, зняццё з выбараў, нейкія скаргі - там ужо, пэўна, будуць нейкія канфліктныя сітуацыі...
Нагадаем, што акрамя Мінску прадстаўнікі апазіцыі трапілі ў выбарчыя камісіі ў Гродне, Маладзечне і Брэсце.