Velcom прызнаў факт маніпуляцыяў з SMS з боку трэціх асобаў
Аператар сотавай сувязі Velcom прызнаў, што з боку трэціх асобаў ажыццяўляліся пэўныя маніпуляцыі з SMS-паведамленнямі. Пра гэта паведаміла БЕЛТА начальнік аддзелу карпаратыўных камунікацыяў прадпрыемства Ірына Карзюк. У той самы час у гэтых інцыдэнтах няма віны аператара, бо ніякіх памылак ён не зрабіў. Некалькі абанентаў аператара сталі ахвярамі маніпуляцыяў з SMS. З іх мабільных тэлефонаў сталі адпраўляцца паведамленні на платны нумар, у выніку чаго абаненты апынуліся ў глыбокім “мінусе”, а сума завінавачанасці ў адным з выпадкаў нават перавысіла 9 мільёнаў рублёў.
Цяпер аператар мае разабрацца ў сітуацыі ў судовым парадку.
Цяпер аператар мае разабрацца ў сітуацыі ў судовым парадку.