Вернутая ў Беларусь з Пензенскай вобласці жанчына галадае (фота)

Вядома, што жанчына не ўжывае нічога акрамя вады з таго моманту, як яна разам з дзецьмі пакінула малельны дом у вёсцы Паганаўка Пензенскай вобласці. Зараз Валянціна знаходзіцца ў сваім доме ў вёсцы Мацясы Жабінкаўскага раёна. - Нават мая дачка не ведае, што нам рабіць тут, - кажа Валянціна Панядзельнік. – Там нам было добра, Бог абраў гэтае месца для нас.

Дзеці Валянціны Панядзельнік, па яе словах, харчуюцца прыпасамі, якія Валянціна нарыхтавала яшчэ пазамінулым летам. У доме ёсць шклянкі з разнасоламі, джэмам, у сутарэнні засталася бульба. Панядзельнік адмаўляецца ад дапамогі мясцовага калгаса, які прапанаваў яе сям’і ежу, а таксама ад таго, чым могуць дапамагчы суседзі.

- Яны пасмяяліся з нас, калі нас сюды прывезлі, - заўважыла Валянціна Панядзельнік. – Дзеці будуць есці, а я – не. Ня трэба нас было адтуль забіраць, як і ня трэба ўсім навязваць лічбы. Мы супраць!








Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст
Фота аўтара