Віцебскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій (фота)
Мясцовыя ўлады адмаўляюць у стварэнні мемарыялу ахвярам сталіншчыны на падставе таго, што... адсутнічаюць сведкі рэпрэсій Ля мемарыяльных крыжоў ля вёскі Паляі, што пад Віцебскам, сабраліся ўвечары 29 красавіка грамадскія актывісты і прадстаўнікі розных апазіцыйных партый.
Яны заняліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол крыжоў, прыбралі смецця, запалілі свечы, ўсклалі да крыжоў кветкі ды прывязалі да іх жалобныя чорныя стужкі. Памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ўшанавалі хвілінай маўчання.
Першы крыж на месцах масавых растрэлаў быў усталяваны ля Паляёў яшчэ у 1989 годзе. Ён не захаваўся. З таго часу актывісты неаднаразова звярталіся да мясцовых і абласных уладаў з просьбай стварыць на гэтым месцы мемарыял. Але паразумення знайсці так і не здолелі. Апошні ліст у аблвыканкам абласная арганізацыя Партыі БНФ накіравала летась. Паводле старшыні абласной арганізацыі БНФ Кастуся Смолікава, у адказ атрымалі чарговую адмову. Матывацыя — няма сведкаў.
Смолікаў: "Я звяртаўся у абласное КДБ, мне сказалі, што такіх дакументаў няма. Але ёсць сведчанні людзей, якія казалі ў канцы 90-х гадоў, што тут былі расстрэлы. Але гэтыя сведчанні не аформленыя дакументальна, шмат, калі не ўсе гэтыя людзі пайшлі з жыцця. Каб знайсці сведчанні, улады павінны быць зацікаўленыя ў гэтым, але зацікаўленасці ў іх няма. Вось грамадскасць і намагаецца нешта зрабіць сваімі сіламі".
З кожным годам, як адзначыў спадар Смолікаў, колькасць людзей, што бяруць удзел у акцыі, павялічваецца. Гэтым разам у Паляях сабралося больш за два дзесяткі чалавек.