Віцебскія лекары назіраюць за дзецьмі, якія вярнуліся з замежжа
Трое дзяцей, якія вярнуліся ў Віцебск з-за мяжы, знаходзяцца пад назіраннем лекараў. Гэта робіцца з мэтай недапушчэння распаўсюду ў Беларусі віруса "свінога" грыпу.
Нагадаем, пра першы выпадак захворвання ў нашай краіне "свіным" грыпам было абвешчана ўчора. Вірус быў выяўлены ў аспіранта БДУ-грамадзяніна Кітая.
Міністэрства аховы здароўя абвесціла, што каля 13 тысяч дзяцей, якія адпачываюць за мяжой, па вяртанні на радзіму патрапяць на тыднёвы каранцін. Як паведамляе БЕЛТА, у віцебскіх дзяцей ніякіх сімптомаў захворвання не было выяўлена, а кантроль за іх здароўем — прафілактычная мера. Цяпер чакаецца вяртанне з Нямеччыны і Італіі яшчэ 60 дзяцей з Віцебскай вобласці.