Віцебскія ўлады прапанавалі бамжам бясплатную ежу, а ім пра гэта не сказалі
У мінулым годзе Віцебскі гарвыканкам вырашыў дапамагчы бедным, у тым ліку і асобам без пэўнага месца жыхарства. З 1 лістапада пачала дзейнічаць адмысловая інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання матэрыяльнай дапамогі тым грамадзянам, хто жыве ў нястачы. Між іншым, там вызначалася і права бамжоў на атрыманне аднаразовай дапамогі ў памеры 30% ад базавай велічыні. Прадугледжваецца нават, што заявы бадзяг аб дапамозе раённыя ўлады павінны разглядаць тэрмінова, цягам трох дзён.
Замест грошай бамжам збіраліся выдаваць талоны на бясплатнае харчаванне, вызначылі нават тры крамы, дзе яны павінны атрымліваць прадукты. Аднак за два з паловай месяцы ні адзін віцебскі бомж так і не звярнуўся па гэтую дапамогу.
Справа ў тым, што давесці інфармацыю да гэтай катэгорыі "льготнікаў" ніхто так і не здолеў. Сацыяльнай рэкламы на гэтую тэму ў Віцебску няма. Міліцыянты гэтым пытаннем таксама не займаюцца.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск