Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Стэнфардзе
27 ліпеня ў 1/16 фіналу на турніры ў амерыканскім Стэнфардзе беларуская тэнісістка выйграла ў японкі Аюмі Марыта — 6:0, 6:2. Цяпер нашая суайчынніца сустрэнецца з амерыканкай Мелані Оўдзін. Вольга Гаварцова ў стартавым матчы перамагла расіянку Алу Кудраўцаву — 6:1, 6:1 і будзе супернічаць з яе суайчынніцай Марыяй Шарапавай.
У першым крузе парнага разраду (1/8 фіналу) Гаварцова і Кудраўцава выйгралі ў Шэнай Перы (ЗША) і Шанэль Схіперс (ПАР) — 2:6, 6:4, 10:5 (тай-брэйк).
Вікторыя Азаранка і расіянка Марыя Кірыленка ў парных спаборніцтвах былі мацнейшымі за славачку Даніэлу Хантухову і бельгійку Яніну Вікмаер — 6:1, 7:5.