Вольга Такарчук прэзентавала беларускі пераклад сваёй кніжкі (фота)
12-13 кастрычніка ў Мінску і Гродне прайшлі прэзентацыі рамана “Правек ды іншыя часы”. На беларускую мову яго пераклала Марына Шода. Кнігу накладам 500 асобнікаў выпусціла выдавецтва "Логвінаў".
Вольга Такарчук: "Вельмі дзякую Марыны Шодзе і Андрэю Хадановічу. Яны сталі тымі амбасадарамі, дзякуючы якім гэта адбылося. Марына неяк была ў Польшчы, адкрыла маю кнігу і пачала яе перакладаць. Тады яна нават польскую мову добра не ведала".
Творы Вольгі Такарчук перакладаюць на многія еўрапейскія мовы. Па-беларуску яе прозу можна прачытаць у перакладах Андрэя Хадановіча, Марыны Шоды і Ганны Пазюк.
