Выкрадальнікі расіянаў у Нігерыі выйшлі на кантакт з дыпламатамі
Амбасада Расіі ўстанавіла кантакт з выкрадальнікамі і з самімі закладнікамі ў Нігерыі. Нагадаем, учора былі выкрадзены шасцёра грамадзянаў Расіі і забіты
адзін кіроўца-нігерыец. Яны працавалі ў кампаніі “Русал”.
У дыпламатаў няма звестак пра арганізацыю, якую прадстаўляюць злачынцы і ці патрабуюць яны выкупу за вызваленне расіянаў. У той жа час вядома, што закладнікі адчуваюць сябе добра, іх месца знаходжанне пакуль не ўстаноўлена.
Па словах дарадцы амбасады Расіі ў Нігерыі Віктара Ганчарова, дыпламаты маюць магчымасць кантактаваць і з самімі закладнікамі. Аднак у інтарэсах справы падрабязнасці не раскрываюцца.
“Інтэрфакс”