Вылучэнца ў абласную выбарчую камісію тэрмінова забіраюць у войска
Актывіста руху "За Свабоду" Алега Пронскага ў сераду прывезлі з працоўнага месца ў Мастоўскі ваенкамат. Там яму ўручылі позву на тэрміновую вайсковую службу. За дзень да гэтага, 26 студзеня, кандыдатура Алега Пронскага была вылучаная шляхам збору подпісаў у склад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі. 22-гадовы Алег Пронскі пасля заканчэння Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта працуе па размеркаванні брыгадзірам вытворчай брыгады ў раслінаводстве ў СВК імя Адама Міцкевіча ў вёсцы Рагозніца.
Учора да Алега патэлефанавалі з мастоўскага ваенкамата і запрасілі прыйсці ў сераду. Без атрымання афіцыйнай позвы Алег не палічыў патрэбным прагульваць працу і ісці ў ваенкамат. Аднак сёння актывіст прымусова быў дастаўлены ў гэтую ўстанову. Ісці ў войска Пронскі павінен ужо 28 студзеня.
Дарэчы, пры адмовы на ўключэнне ў склад выбарчай камісіі актывіст збіраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога савету і Мастоўскага райсавету.