Вынесеныя першыя прысуды за Дзень Волі, збітых могуць судзіць на Акрэсціна

Удзельнікаў дэманстрацыі ў Дзень Волі судзяць практычна ва ўсіх судах Мінску - Партызанскім, Савецкім, Фрунзенскім, Заводскім, Цэнтральным, Маскоўскім. Задзейнічаныя ўсе суддзі. Па звестках праваабаронцаў, учора ў Мінску былі затрыманыя каля 100 чалавек. Прысутныя ў судах кажуць, што шмат каго з затрыманых прывозяць у суды на аўтазаках збітымі. Першыя прысуды – арышты ад 3 да 15 сутак і штрафы ад 15 да 30 базавых адзінак (ад 260 да 520 долараў). Разам з тым з’явілася інфармацыя, што найбольш збітых у часе арыштаў у цэнтры Мінску могуць судзіць проста ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна, паведамляе Хартыя’97.