Вытворцы алкаголю і цыгарэт адны з галоўных падаткаплацельшчыкаў Беларусі

У I паўгоддзі 2007 года 30 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Беларусі фармавалі 42% усіх падатковых паступленняў кансалідаванага бюджэту.
За аналагічны перыяд мінулага года TOP-30 даваў 35,95%, а ў 2004-м — 26,85%. Традыцыйна самыя вялікі падаткі выплачвае Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод — 5,63% усіх падатковых паступленняў краіны.

На другім месцы — ААТ "Нафтан" (4,88%). Сярод навічкоў гэтага года ў Топ-30 на 20-м месцы з’явілася прадпрыемства "Трайпл", якое, напрыклад, у 2004 годзе наогул адсутнічала ў першай сотні галоўных бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў. Амаль удвая павысілася доля паступленняў ад “Белтрансгазу” — да 4,27%.

Трэба адзначыць, што ў Топ-30 прысутнічае пяць вытворцаў алкаголю, якія даюць 2,66% падаткаў Беларусі, і дзве тытунёвыя фабрыкі. Сотавыя аператары Velcom і МТС размясціліся на 13 і 15 месцах адпаведна.

Трыццатку найлепшых пакінулі такія буйныя прадпрыемствы, як мінскі завод “Атлант”, “Гомсельмаш”, Беларуская чыгунка, “Мінскі маторны завод”, “Брэстэнерга” і іншыя.

“Белгазета”