Яцэк Пратасевіч: ізноў зрабіць Лукашэнку неўязным у Еўропу вельмі лёгка
Ізноў пазбавіць Аляксандра Лукашэнку і іншых высокіх чыноўнікаў з Беларусі права на ўезд у аб’яднаную Еўропу не ўяўляе складанасці. Такое меркаванне выказаў польскі дэпутат Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч: Яцэк Пратасевіч: “Для таго, каб вярнуць сітуацыю з санкцыямі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў да стану месячнай даўніны, трэба, каб такое жаданне выказаў урад усяго толькі адной дзяржавы. І такая дзяржава ўжо ёсць — гэта Нідэрланды. На мінулым тыдні я сустракаўся з прадстаўнікамі ўрада гэтай краіны і ўпэўніўся ў гэтым.
Нідэрланды — гэта не адзіная дзяржава, якая гатовая паставіць пытанне аб вяртанні санкцыяў у дачыненні да беларускага чынавенства ў тым выпадку, калі за шэсць (а ўжо нават пяць) месяцаў у Беларусі сітуацыя з правамі чалавека не зменіцца ў лепшы бок істотна”.
Пытанне наконт таго, ці здольны Еўрапейскі саюз вярнуць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, паўстала падчас заключнага паседжання канферэнцыі “Беларусь: фармаванне прасторы для зменаў”, што адбывалася 11-12 лістапада ў Кіеве. Удзельнікі паседжання выказалі сумнеў у тым, што аб’яднанаая Еўропа валодае дзейснымі механізмамі стымулявання далейшых дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.