Як у Хойніках міністры па вуліцах гулялі (фота)

Дзень беларускага пісьменства ўрачыста адсвяткавалі ў Хойніках. З гэтай нагоды ў раённы цэнтр Гомельскай вобласці завіталі старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, міністр культуры Павел Латушка, віцэ-прэм'ер Уладзімір Патупчык, які і распачаў цырымонію адкрыцця свята. Дарэчы, міністры прамаўлялі па-беларуску, а вось япіскап Тураўскі і мазырскі Стэфан прывітаў прысутных па-руску.   


Старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон (на пярэднім плане, у акулярах)



Міністр культуры Павел Латушка


Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў



Фота — Еўрарадыё