Ялфімаў не задаволены канцэртным нумарам і гатовы адмовіцца ад Еўрабачання

Учора Пётр Ялфімаў вярнуўся з Польшчы, дзе ўбачыў вынікі працы вядомага рэжысёра Януша Юзефовіча, які два месяцы распрацоўваў шоў для нашага конкурснага нумара.
“Мы былі ў жаху, таму што ніякага шоў няма! Ёсць чатыры белыя пяціметровыя тканіны, якія Януш прапанаваў прымацаваць да спіны Пятра, каб яны раздзімаліся. Выглядае гэта, як блыха на сцэне”, — распавяла прадзюсер спевака Таццяна Касмачова.

У такім выглядзе падчас “Еўрабачання” Пятру прапанавалі ўстаць у адной кропцы, а на яго праектарам будуць запускаць розныя дыяфільмы.

“З мяне ніхто ніколі яшчэ так не здзекаваўся”, — рэзюмаваў Пётр Ялфімаў.

“Комсомольская правда в Беларуси”