Яраслаў Раманчук паабяцаў канстытуцыйны рэферэндум на працягу года
Зранку 22 лістапала пачаліся радыёвыступы кандыдатаў у прэзідэнты. Першымі выступілі Віктар Цярэшчанка і Яраслаў Раманчук. У выпадку прыходу да ўлады Раманчук паабяцаў правесці на працягу года канстытуцыйны рэферэндум, паведамляе БелаПАН.
Па яго словах, галоўнае пытанне — аднаўленне прынцыпу падзелу ўлады, абмежаванне прэзідэнцтва да двух тэрмінаў і забеспячэнне незалежнасці судоў.
Кандыдат лічыць, што краіне не патрэбная верхняя палата Нацыянальнага сходу — Савет Рэспублікі. Па яго словах, гэта не элемент народаўладдзя, а частка сістэмы кантролю над народам.
Раманчук абвясціў, што Беларусі трэба стаць сябрам Савета Еўропы, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама забяспечыць сапраўднае партнёрства з Расіяй, Украінай і Еўрапейскім саюзам.
Увечары на тэлеэкране з'явяцца выступы Віталя Рымашэўскага і Алеся Міхалевіча.