Юлія Несцярэнка заявіла пра сябе на Кубку Еўропы

Першае месца заняла беларуска Юлія Несцярэнка ў забегу на 100 метраў на спаборніцтвах розыгрышу Кубка Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзяць у Францыі. Яна заўважна апярэдзіла сваіх суперніц і паказала вынік 11,17 секунд. Для Несцэрэнкі гэта лепшы вынік у цяперашнім сезоне, які з'яўляецца другім у Еўропе, паведамляе БЕЛТА.