Юрыю Матрунчыку, асуджанаму на 10 сутак, сёння спаўняецца 32 гады

Ён быў затрыманы 19 снежня падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасці і асуджаны на 10 сутак арышту.

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў брат Юрыя Матрунчыка Яўген. Ён распавёў, што ўчора ўдалося перадаць перадачу ў ізалятар. У Юрыя трое дзяцей.
Еўрарадыё віншуе Юрыя Матрунчыка з днём народзінаў!