З-за грыпу і вірусных інфекцый спынены заняткі ў 75 школах Беларусі
У 18 кантрольных гарадах Беларусі з 9 па 14 лютага зарэгістравана амаль 95,5 тысяч выпадкаў захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ). Гэта на 3,2% больш у параўнанні з мінулым тыднем і на 15,5% — з аналагічным перыядам 2008 года, паведамляе БелаПАН.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на 16 лютага эпідэмія грыпу і вірусных інфекцый аб'яўлена ў 13 кантрольных гарадах з 18: Гродне, Лідзе, Брэсце, Пінску, Бабруйску, Мінску, Гомелі, Барысаве, Салігорску, Наваполацку, Мазыры, Рэчыцы, Баранавічах, а таксама ў 41 раёне краіны.
З-за высокага захворвання навучальны працэс прыпынены ў 75 школах 33 раёнаў краіны. Усяго сёлета заняткі прыпыняліся ў 286 школах.