З-за невыхаду на матч ФК "Дарыда" могуць залічыць тэхнічнае паражэнне
Футбольнаму клубу "Дарыда" са Ждановічаў можа быць залічанае тэхнічнае паражэнне за невыхад на матч чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе з мікашэвіцкім "Гранітам". Бліжэйшым часам гэтую справу разгледзіць Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Нагадаем, кіраўніцтва клуба такім чынам пратэставала супраць несумленных адносінаў кіраўніцтва БФФ да каманды. Апошняй кропляй стаў гасцявы матч "Дарыды" з гродзенскім "Нёманам". Футбалісты "Дарыды" ў асноўны час выйгравалі 1:0, забілі і другі гол, які арбітр матчу Антуан Маёраў не залічыў.
Аднак у даданы час, на 92-й і 95-й хвілінах, гаспадары поля забілі два галы і выйгралі. Пры гэтым гульцам "Дарыды" былі паказаныя восем жоўтых і адна чырвоная картка (на рахунку футбалістаў "Нёмана" толькі адна жоўтая картка).
Пасля гэтага кіраўніцтва "Дарыды" накіравала ў Федэрацыю футбола ліст, у якім прасіла адмяніць вынік матчу з "Нёманам" і перанесці яго на больш позні тэрмін. Інакш каманда адмаўлялася выйсці 12 кастрычніка на матч з "Гранітам".
Як адзначае БелаПАН, суддзя Маёраў і яго памочнік Дзмітрый Сямёнаў былі адлучаныя ад абслугоўвання матчаў ва ўсіх лігах да канца сезону. Судзейскі камітэт БФФ палічыў, што яны памылкова не залічылі забіты "Дарыдай" гол. У астатнім у іх дзеяннях "крыміналу" не было заўважана.